Беларускі спадарожнік можа паляцець толькі ў наступным годзе

Запуск беларускага спадарожніка ў космас можа быць адкладзены да наступнага года. Пра гэта заявіў старшыня прэзідыюма Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч.  Ён нагадаў, што ў канцы 2009 года Беларусь і Расія планавалі адначасова вывесці на арбіту два сваіх спадарожнікі. Аднак "у сувязі з некаторымі няўдачамі, якія адбыліся раней з расійскімі спадарожнікамі", у Расіі вырашана правесці дадатковыя выпрабаванні для іх спадарожніка.

Расіяне парэкамендавалі правесці іх і беларускім навукоўцам. І Беларусь верагодна гэтыя рэкамендацыі выканае, адзначыў Мясніковіч. Ён таксама дадаў, што пытанне аб тэрміне і ўмовах запуску беларускага спадарожніка разглядаецца цяпер урадам і кіраўніком дзяржавы. Рашэнне будзе прынятае ў самы бліжэйшы час, паведамляе БЕЛТА.