Беларускі спецназ возьме ўдзел у міжнародных спаборніцтвах снайпераў

Беларускія спецназаўцы возьмуць удзел у міжнародных спаборніцтвах снайпераў. Турнір пройдзе на адкрытай пляцоўцы ў Краснадарскім краі Расіі з 8 па 15 кастрычніка.
Плануецца, што паспаборнічаюць лепшыя снайперы з сямі сілавых ведамстваў Расіі, а таксама супрацоўнікі антытэрарыстычных службаў і паліцыі ЗША, Ізраіля, Італіі, Чэхіі, Балгарыі і іншых дзяржаў. Свае заяўкі на ўдзел, па словах арганізатараў, падалі больш за 180 чалавек.

РИА Новости