Беларускі тэнісіст Ігнацік паспяхова выступае на лонданскім турніры

На юніёрскім тэнісным турніры ў Лондане беларус Уладзімір Ігнацік увайшоў у чацвёрку мацнейшых у адзіночным разрадзе. На травяным пакрыцці пераможца юніёрскага «Ралан Гароса» у першым раўндзе выйграў у прадстаўніка Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Дэм’ена Хуме - 6:3, 7:5, а ў ? фінала аказаўся мацнейшым за брытанца Шона Торнлі - 6:4, 2:6, 6:2. Нагадаем, што лонданскі юніёрскі турнір праходзіць паралельна з дарослым «The Stella Artois Championships».

Прессбол