Беларускі ўрад рыхтуе яшчэ 150 млн долараў для “Газпрома”

“Белтрансгаз” абавязаны пералічваць плацяжы “Газпрому” не пазней за 23 чысло наступнага месяца. Пра гэта заявіў прадстаўнік расійскага газавага манапаліста Сяргей Купрыянаў.  Нагадаем, з-за нежадання нашай краіны своечасова аплачваць “блакітнае паліва” нядаўна адбыўся чарговы “газавы” скандал.

Толькі пасля пагрозаў “Газпрома” аб скарачэнні паставак газу, беларускі ўрад часткамі выплаціў запазычанасць за першае паўгоддзе ў памеры 456,16 мільёнаў долараў. Зараз расійская кампанія разлічвае, што Беларусь будзе аплачваць газ своечасова і ў поўным аб’ёме.
За расійскае “блакітнае паліва” наша краіна будзе плаціць 100 долараў за тысячу кубаметраў.

Паводле словаў першага віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі, ужо 23 жніўня давядзецца пералічыць “Газпрому” каля 150 мільёнаў долараў за газ, які быў пастаўлены ў ліпені.

Беларускі партызан