Беларускі верталёт паляцеў у Грэцыю дапамагаць тушыць пажары

Верталёт Мі-26 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паляцеў у Грэцыю, дзе ён будзе дапамагаць у тушэнні пажараў. Плануецца, што ён там будзе працаваць 112 дзён. Верталёт абсталяваны водазліўным прыстасаваннем, якое дазваляе забіраць без пасадкі да 15 тон вады і скідаць яе з вялікай ступенню дакладнасці. У Грэцыю накіраваліся 9 членаў экіпажу і 6 работнікаў наземнай службы.

Грэцыя штогод звяртаецца да іншых дзяржаваў па дапамогу ў тушэнні пажараў. Беларусь сёлета знайшла такую магчымасць, нягледзячы на тое, што авіяцыя МНС нашай краіны мае толькі два верталёта Мі-26.

БЕЛТА