Беларускіх злачынцаў затрымалі і ў Маскве, і ў Піцеры
Беларускую дзяўчыну з буйной партыяй амфетаміну затрымалі ў Фрунзенскім раёне Санкт-Пецярбурга. У 23-гадовай жыхаркі Брэсцкай вобласці знайшлі 261 грам амфетаміну. Наркотыкі канфіскаваныя, а падазраваная ў іх пазапраўным абарачэнні затрыманая, піша сайт "Фонтанка.ру".
Тым часам супрацоўнікі маскоўскай міліцыі затрымалі двух грамадзянаў, якіх падазраюць у здзяйсненні шэрагу кватэрных крадзяжоў у Падмаскоўі. Адзін з іх жыве ў Растоўскай вобласці Расіі, а другі з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.
Агенцтва "РИА "Новости" паведамляе, што ўжо даказанае дачыненне падазраваных да двух крадзяжоў з кватэраў у Люберцах. Цяпер затрыманыя правяраюцца на дачыненне да здзяйснення аналагічных злачынстваў.