Беларускія баскетбалісткі на Алімпіядзе перамаглі зборную Латвіі - 80:57
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі ў паядынку алімпійскага турніра выйграла ў каманды Латвіі з лікам 80:57 (21:20, 19:15, 20:14; 20:8). Самымі паспяховымі ў нашай камандзе былі: Алена Леўчанка - 22 ачкі, Таццяна Троіна - 17, Кацярына Сныціна - 12, Насця Верамеенка - 8, Наталля Трафімава і Марына Крэс - па 7.