Беларускія баскетбалісткі перамаглі каманду Літвы на чэмпіянаце Еўропы
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі перарвала серыю паражэнняў на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Латвіі. У нядзелю ў Рызе беларускі абыгралі каманду Літвы з лікам 61:55. Цяпер у групе F кваліфікацыйнага раўнда спаборніцтваў беларуская зборная займае чацвёртае месца, але ў яе сапернікаў за выхад у 1/4 фінала — Турцыі і Італіі — па адной гульні ў запасе. Наступны матч каманда Анатоля Буяльскага правядзе ў аўторак са зборнай Турцыі.
Турнірная табліца групы "F":
Расія — 6 ачкоў (3 матчы),
Францыя — 6 (3),
Турцыя — 5 (3),
Беларусь — 5 (4),
Італія — 4 (3),
Літва — 4 (4).
У наступны этап з групы выходзяць 4 лепшыя каманды.
Турнірная табліца групы "F":
Расія — 6 ачкоў (3 матчы),
Францыя — 6 (3),
Турцыя — 5 (3),
Беларусь — 5 (4),
Італія — 4 (3),
Літва — 4 (4).
У наступны этап з групы выходзяць 4 лепшыя каманды.