Беларускія баскетбалісткі першымі ў свеце выступяць у сукенках

Першынство планеты пройдзе ў Чэхіі з 23 верасня па 3 кастрычніка, а пакуль у сталічным гатэлі адбылася прэзентацыя ўнікальнай формы.  На чэмпіянаце свету ў Чэхіі жаночая зборная Беларусі па баскетболе выступіць у сукенках. Прэзентацыя новай формы адбылася ў сталічным гатэлі "Вікторыя". Унікальную форму распрацавала літоўская кампанія Tuta.

Як адзначае БЕЛТА, беларускі стануць першай камандай у свеце, хто выступіць у сукенках на топ-турніры. Рэгламент абавязвае баскетбалістак запраўляць майкі ў шорты. І дамагчыся станоўчага рашэння ад Міжнароднай федэрацыі баскетболу было няпроста. Аднак аргументы беларускага боку апынуліся пераканаўчымі.

Дарэчы, "правакацыі" ў форме вопраткі рыхтуюць і іншыя каманды. Так, зборная Аўстраліі ўжо некалькі сезонаў выступае ў камбінезонах. Каманда Нямеччыны таксама калісьці гуляла ў камбінезонах, але адмовілася ад гэтай ідэі з-за нязручнасці. А каманда Бразіліі гуляе ў кароткіх і моцна абліпальных шортах.

На чэмпіянат свету жаночая зборная Беларусі прабілася ўпершыню. Першынство планеты пройдзе ў чэшскіх Остраве, Брно і Карлавых Варах з 23 верасня па 3 кастрычніка.

Image 40962
Image 40963
Image 40964
Image 40965
Image 40966
Image 40967

Фота — bymedia.net