Беларускія баскетбалісты разграмілі каманду Албаніі
Беларускія баскетбалісты разграмілі каманду Албаніі ў матчы групавога турніру чэмпіянату Еўропы (дывізіён “В”). Учора вечарам на пляцоўцы мінскага Палаца спорту каманда Аляксандра Барысава перамагла гасцей з лікам 87:45. Найбольшы ўнёсак у гэтую перамогу зрабіў Павел Ульянка, які набраў 15
ачкоў. Тым часам зборная Галандыі перамагла ў гасцях славакаў – 80:75.
Зараз у нашай групе ў беларусаў і галандцаў па 10 ачкоў, 9 балаў набралі славакі, у Вялікабрытаніі 8 ачкоў, а албанцы ўсе гульні прайгралі.
У наступным туры беларускія баскетбалісты 1 верасня згуляюць на выездзе супраць славакаў, а 5 верасня завершаць групавы турнір хатнім матчам з брытанцамі.
БЕЛТА