Беларускія біятланісты засталіся без медалёў чэмпіянату Еўропы
Выступленне беларускіх біятланістаў на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі стала самым няўдалым пасля 2002 года: зборная вяртаецца дадому без медалёў.
24 лютага, у заключны дзень спаборніцтваў, у эстафетных гонках мужчынскі і жаночы квартэты занялі сёмыя месцы. За мужчынскую каманду выступалі Сяргей Новікаў, Аляксандр Сыман, Сяргей Сімцоў і Рустам Валіулін, за жаночую — Настасся Грушэцкая, Надзея Скардзіна, Карына Савосік і Вольга Цецярук.
Апошнія пяць гадоў прадстаўнікі Беларусі заўсёды заваёўвалі медалі чэмпіянату Еўропы. У агульным медальным заліку ЧЕ-2008 першае месца падзялілі Расія і Украіна. Далей — Малдова, Польшча, Нарвегія, Чэхія, Германія і Балгарыя. Еўрапейскае першынство 2009 года пройдзе ва Уфе (Расія).
БелаПАН