Беларускія “чарнілы” заменяць на ром і сідр
У Беларусі ў найбліжэйшыя гады плануецца выпускаць сідры, ромы, кальвадосы і пладовую гарэлку, паведамляе БЕЛТА. Гэтыя напоі можна рабіць на мясцовай сыравінавай базе. Яшчэ ў 2005 годзе пладовыя віна былі прадстаўленыя збольшага мацаванымі ардынарнымі, у народзе вядомымі як “чарнілы”. Але ж супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтра харчавання НАН Беларусі прыдумалі як стварыць новыя групы вінаробчай прадукцыі. Гэта дазволіць шмат у чым вырашыць пытанні якасці і бяспечнасці він.
Цяпер у Беларусі вядзецца праца дзеля павелічэння выпуску больш якасных і натуральных алкагольных напояў. Так, напрыклад, прадугледжваецца і скарачэнне вытворчасці пладовых вінаў. Вінаградных вінаў наадварот павінна стаць болей.