Беларускія чыгуначнікі перавозілі кантрабандай паўмільёна цыгарэт

Латвійскія памежнікі падчас праверкі ў лакаматыве грузавога цягніка з Беларусі канфіскавалі 580 тысяч кантрабандных цыгарэтаў. Як паведамляе партал Gorod.lv, у лакаматыве памежнікі знайшлі схованку, у якой былі цыгарэты "Прэм'ер" з беларускімі акцызнымі маркамі. Кантрабанда была спакаваная ў скрынку і схаваная ў вентыляцыйную шахту.

Цыгарэты перавозілі 30-гадовы машыніст і яго 27-гадовы памочнік.