Беларускія эколагі бліжэйшымі днямі будуць ладзіць акцыі супраць АЭС
Беларускія грамадскія арганізацыі і групы, якія выступаюць супраць будаўніцтва ў нашай краіне АЭС, стварылі ў Інтэрнэце спецыяльны сайт, прысвечаны тэме будаўніцтва атамнай станцыі. У бліжэйшыя дні рыхтуюцца "спецыяльныя мерапрыемствы па матывацыі мясцовага насельніцтва Астравецкага раёна ўдзельнічаць у грамадскіх слуханнях па АЭС".
"Мы ведаем, як менавіта знізіць шкоднае ўздзеянне на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе, — трэба адмовіцца ад будаўніцтва АЭС і тады ядзерная небяспека будзе цалкам выключана", — гавораць удзельнікі "Антыатамнага супраціўлення.
Антыядзерныя ініцыятывы Беларусі збіраюцца ў бліжэйшы час пачаць распаўсюд інфармацыі аб слуханнях сярод жыхароў гарадкоў і пасёлкаў, якія непасрэдна прылягаюць да магчымага месца размяшчэння небяспечнага аб'екта ў Астравецкім раёне. У падрыхтаваных улётках змешчаныя 10 аргументаў супраць будаўніцтва АЭС.