Беларускія энэргетыкі будуць асвойваць кітайскія грошы
У Беларусі плануюць пабудаваць 34 энэргетычных аб’екта з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў кітайскіх банкаў, паведамляе БелаПАН. Так, напрыклад, на кітайскія грошы пабудуюць ЦЭЦ у Брэсце і ў шэрагу іншых гарадоў, працягнуць новыя лініі электраперадачы ад шэрагу гідраэлектрастанцыяў. Да таго ж, частка інвестыцыяў з гэтай краіны пойдзе на лінію электраперадачы напругай 330 кВ для выдачы магутнасці першага энэргаблока беларускай АЭС. Таксама запланаванае будаўніцтва парагазавых установак на Бярозаўскай і Лукомльскай ГРЭС. Кітайскія крэдыты дапамогуць запусціць 11 энэргетычных падстанцыяў у Мінску.