Беларускія футбалісты сёння гуляюць у матчах Лігі Еўропы

23 ліпеня адбудуцца зваротныя матчы Лігі Еўропы з удзелам беларускіх камандаў. Як адзначае "Беларускі партызан", наваполацкі "Нафтан" мае найлепшыя шанцы выйсці ў наступны раўнд. У хатнім матчы каманда выйграла ў бельгійскага "Гента" 2:1. Паўабаронца "Нафтана" Аляксандр Дзегцяроў, каментуючы будучую гульню, адзначыў, што зваротны матч будзе складаным, але шанцы ў беларусаў ёсць.

Найгорш выглядае сітуацыя мінскага "МТЗ-РІПА". У Данецку (Украіна) каманда прайграла "Металургу" 0:3. Нічыя 0:0 у Мінску паміж "Дынама" і нарвежскім "Тромсе" не дала пераваг ні той, ні другой камандзе.