Беларускія гастарбайтэры за год адправілі з Расіі $115 млн
Цэнтральны банк РФ апублікаваў даныя пра пераводы грошай з Расіі гастарбайтэрамі у 2010 году. Лідыруюць у гэтым "рэйтынгу" грамадзяне Узбекістана — за тры кварталы 2010 года на радзіму яны адправілі 3 млрд 102 млн долараў. На другім месцы ўкраінцы — больш за 2 млрд. На трэцім месцы таджыкі — 751 млн долараў.
Грамадзяне Беларусі, паводле звестак Цэнтрабанка, адправілі ў "сінявокую" параўнальна сціплую суму — 115 млн долараў. Аднак трэба ўлічваць, што беларусы аддаюць перавагу таму, каб не звязвацца з айчыннымі падаткавымі органамі, якія жорстка кантралююць заробкі грамадзянаў. Таму лічба можа апынуцца зусім іншай, піша сайт "МЫ".