Беларускія газеты шукалі на вуліцах Мінска радыяцыю
26 красавіка споўнілася 22 гады адной з самых жудасных атамных катастроф свету. Менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбыўся выбух на 4-м блоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ва Украіне. Самы моцны ўдар якога прыйшоўся, на жаль, на нашу краіну. А што абмяркоўваецца ў беларускай прэсе напярэдадні 22-й гадавіны? У газеце “Звязда” змешчаны матэрыял пра пасяджэнне ў авальнай зале, дзе прынялі пастанову аб выкананнi рэкамендацый па вынiках парламенцкiх слуханняў на тэму "Чарнобыль 20 гадоў пасля: вынiкi i праблемы".
“Даручэннi адрасаваныя лiтаральна ўсiм мiнiстэрствам i ведамствам — праблема ж сапраўды ўсенародная. Нават мiжнародная, таму Савету Мiнiстраў, у прыватнасцi, рэкамендавана ўнесцi прапановы ва ўрады Расii i Украiны аб стварэннi мiжнароднага цэнтра па лячэннi i рэабiлiтацыi грамадзян, якiя пацярпелi ад iанiзуючага выпраменьвання”, – паведамляе “Звязда”.
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў распавёў, што кожны трэці рубель прама ці ўскосна выкарыстоўваецца на ліквідацыю наступстваў выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Старшыня Пастаяннай камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстаннi Вiталь Кулiк і намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец выказаліся і пра асноўныя праблемы забруджанных раёнаў. Сярод якіх прагучалі такія, як надахоп кадраў і недастатковае выкарыстанне сучаснай тэхнікі.
Не забыліся на атамнаэнергетычную тэму і журналісты “Нашай Нівы”. Напярэдадні гадавіны выданне прадставіла слова былому палітвязню, старшыні незарэгістраванага “Маладога фронту” Змітру Дашкевічу, які вызначае АЭС як стратэгічны прыярытэт Беларусі.
“Я перакананы ў тым, што пабудова атамнай станцыі — гэта ёсць стратэгічны прыярытэт Беларусі. І карыстацца тымі здабыткамі, якія цяпер імкнецца ажыццявіць улада, будзе не Лукашэнка, бо пытанне канца Лукашэнкі — гэта пытанне бліжэйшай гістарычнай перспектывы. Карыстацца гэтым будзем мы”, - так выказаўся Зміцер падчас “круглага стала”, прысвечанага праблеме будаўніцтва беларускай АЭС.
Шмат перапалоху ў прэсе на гэтым тыдні было выклікана чуткамі пра тое, што ўжо не першы дзень у Беларусі вялікі ўзровень радыяцыі. Нібыта адбылася новая атамная катастрофа. Разабрацца ў сітуацыі дапамаглі “Советская Белоруссия” і “Комсомольская правда в Белоруссии”. На старонках гэтых выданняў з’явіліся артыкулы з істотнымі доказамі таго, што ў Мінску радыяцыйны ўзровень у норме.
“Камсамолка” нават выцягнула на вуліцы сталіцы Ігара Альшэўскага, загадчыка аддзелам радыяцыйнай гігіены Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які разам з карэспандэнтам і дазіметрам коштам у 2,5 тысячы долараў выехалі ў горад і паспрабавалі разабрацца, адкуль жа з’явілася такая інфармацыя. Нідзе на вуліцах сталіцы знайсці недапушчальнага ўзроўню радыяцыі так і не атрымалася.
“СБ” нагадала, што такія чуткі з’яўляюцца кожны год напярэдадні чарнобыльскай гадавіны. Карэспандэнт выдання паспрабаваў разабрацца ў самой з’яве нараджэння чутак. Для чаго звярнуўся да кандыдата сацыялагічных навук Генадзя Каршунова. “Прычынай для чутак ніколі не стане тое, што не выклікае ў людзей эмацыянальнага водгуку. Таму да таго часу, пакуль у нашай краіне тэма Чарнобылю будзе актуальнай, з’яўленне чутак пра якія-небудзь катастрофы непасбежна”, - выказаўся спецыяліст.
Відавочна, што тэма Чарнобылю яшчэ доўга будзе турбаваць беларусаў. І гэта не дзіўна. Нагадаем, што сёння ў зоне забруджання жыве амаль чвэрць насельніцтва, а прадукты з забруджаных тэрыторыяў прадаюцца па ўсёй краіне.