Беларускія гімнасткі заваявалі “бронзу” на чэмпіянаце свету

Беларускія спартоўкі выйгралі “бронзу” на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у грэцкіх Патрах. У групавых практыкаваннях нашая каманда ў складзе Алесі Бабушкінай, Веры Давідовіч, Дзіны Гайцюкевіч, Глафіры Марціновіч, Ксеніі Санковіч і Аліны Туміловіч была трэцяй у шматбор’і. “Срэбра” выйгралі італьянкі, а “золата” – расіянкі.

Разам з медалём каманда беларускіх гімнастак атрымала пропуск на Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекіне.

БЕЛТА