Беларускія гоншчыкі занялі 25-е месца на першым этапе "Ралі Оптык 2000 Туніс 2008"

Беларуская каманда ў складзе пілота Сяргея Шкеля і штурмана Аляксандра Тараненкі заняла 25-ю пазіцыю на першым этапе Кубка свету па ралі-рэйдах "Ралі Оптык 2000 Туніс 2008". Удзельнікі пераадолелі больш за 4 тысячы км па тэрыторыях трох дзяржаваў — Францыі, Туніса і Лівіі. Па ацэнках экспертаў, беларускаму экіпажу ўдалося тое, што не атрымалася ў паловы камандаў, якія стартавалі ў Марсэлі, — дабрацца да фінішу.

Беларускі экіпаж ехаў на аўтамабілі "Таёта", які паказаў сябе досыць хуткім і надзейным. У выніку беларусам удалося па выніку дзевяці дзён заняць 25-ю пазіцыю ў абсалютным заліку і гэта практычна на стандартным аўтамабілі.

Наступны этап Кубка свету-2008 пройдзе ў Партугаліі з 20 па 25 траўня.

БЕЛТА