Беларускія хакеісты адкрыюць турнір Алімпіяды-2010 матчам з фінамі

17 лютага беларускія хакеісты стартуюць на ХХI зімовых Алімпійскіх гульнях. У Ванкуверы наша каманда ў першым матчы папярэдняга этапу ў групе С згуляе з камандай Фінляндыі, паведамляе БЕЛТА. Да гэтага зборная Беларусі 7 раз сустракалася з фінскай камандай на розных турнірах і толькі адзін раз атрымала перамогу над сапернікам. Здарылася гэта летась на чэмпіянаце свету ў Швейцарыі, калі нашы хакеісты ўзялі верх у серыі пасляматчавых булітаў - 2:1.

Адзначым, што за фінскую каманду выступіць добра вядомы беларускім гульцам і заўзятарам капітан мінскага "Дынама" Віле Пелтанен.

Для беларускіх хакеістаў зімовая Алімпіяда-2010 трэцяя ў гісторыі. Да гэтага вышэйшым дасягненнем нашай зборнай было 4-е месца, занятае ў амерыканскім Солт-Лейк-Сіці-2002. Тады падапечныя Ўладзіміра Крыкунова сенсацыйна абыгралі ў 1/4 фіналу шведаў і ўвайшлі ў чацвёрку найлепшых камандаў, саступіўшы ў паядынку за 3-е месца расійскай камандзе. У японскім Нагана ў 1998 годзе беларусы на чале з Анатолем Варывончыкам у чвэрцьфінале прайгралі расіянам.