Беларускія хакеісты перамаглі славакаў у таварысцкім матчы
Хакейная зборная Беларусі перамагла ў таварыскім матчы каманду Славакіі - 2:1. Шайбы ў беларусаў закінулі Андрэй Глебаў (на 19-й хвіліне) і Андрэй Міхалёў (на 38-й), у славакаў - Радаван Сомік (на 45-й). У гэтай сустрэчы ўпершыню пасля траў згулялі форварды Аляксей Страхаў і Дзмітры Мялешка і абаронца Максім Цвяткоў.
Паядынак са Славакіяй стаў заключнай рэпетыцыяй напярэдадні чэмпіянату свету, які стартуе 27 красавіка ў Расіі. Такім чынам, у рамках падрыхтоўкі да сусветнага першынства беларусы атрымалі перамогі ва ўсіх шасці таварыскіх матчах: са Славеніяй (5:2), Італіяй (3:1 і 4:1) і Нарвегіяй (3:1 і 5:4), паведамляе БЕЛТА.