Беларускія хакеісты вернуцца з НХЛ на радзіму?

"Манрэаль Канадыенс" трэці раз запар прайграў у 1/4 фіналу Кубка Стэнлі. Матч з "Філадэльфіяй" скончыўся лікам 2:4. Да поўнай паразы "Манрэалю" застаўся толькі адзін пройгрыш.  Нагадаем, што менавіта ў гэтай камандзе гуляюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны, а таксама Міхаіл Грабоўскі. У выпадку прогрышу "Манрэалю" яны прыедуць на чэмпіянат свету ў складзе нацыянальнай зборнай.

Як адзначае БЕЛТА, яшчэ больш шанцаў на прыезд абаронцы "Каларада" Руслана Салея. У супрацьстаянні з "Дэтройтам" яго дружына саступае з лікам 0:3.