Беларускія камбайны сталі бірузова-жоўтымі (фота)
Дзеля прасоўвання на сусветным рынку беларускія прадпрыемствы руйнуюць традыцыі. Дзясяткі гадоў “Гомсельмаш” фарбаваў сваю прадукцыю толькі ў фірмовы чырвоны колер. Але раптам на адгрузачнай пляцоўцы завода з'явіліся камбайны з бірузовым корпусам, жоўтым дахам і коламі. Як высветліла “Комсомольская правд в Беларуси”, гэтыя машыны будуць адпраўленыя ў Казахстан. Адной з умоў паставак камбайнаў ў гэтую краіну была афарбоўка машын у колеры нацыянальнага казахстанскага сцяга.
Прадпрыемства адправіла ў Казахстан ужо 50 камбайнаў нетрадыцыйнага колеру. Плануецца прадаць на працягу года яшчэ больш за 150 бірузова-жоўтых сельгасмашын. Дарэчы, заказчыкі з іншых краін падобных умоў пакуль не ставілі.