Беларускія літкрытыкі зоймуцца сацыялагічнымі апытаннямі
Заняцца сацыялагічнымі апытаннямі параіў супрацоўнікам акадэмічнага інстытута мовы і літаратуры член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук Міхась Мушынскі. Навуковец лічыць, што такія апытанні дазволяць вызначаць запыты чытачоў і наклады твораў мастацкай літаратуры. Таксама яны стануць карыснымі для вывучэння праблемы ўспрымання цяперашнім пакаленнем беларусаў творчасці класікаў айчыннай прозы, паэзіі і драматургіі.
Прапанова Мушынскага была агучаная на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, арганізаванай Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На форуме абмяркоўваліся праблемы сучаснай беларускай літаратуры і працэсы культурнага ўзаемадзеяння славян.
БелаПАН