Беларускія літоўцы спявалі гімн у гонар каранацыі Міндоўга
Дзень каранацыі караля Вялікага княства літоўскага Міндоўга – нацыянальнае свята ў Літве 6 ліпеня. У гэты дзень у Літве адбыліся вялікія святкаванні. Каранацыя Міндоўга адбылася прыблізна ў другой палове 1253 года ў Наваградку. Цяпер у гонар гэтай падзеі 6 ліпеня літоўцы па ўсім свеце спяваюць нацыянальны гімн.
6 ліпеня ў 21:00 каля 30 беларускіх літоўцаў праспявалі літоўскі нацыянальны гімн у будынку літоўскай амбасады ў Мінску. А 9-й вечара па мясцовым часе “Нацыянальную песню” выканалі літоўцы па ўсім свеце – ад Паўднёвай Амерыкі да Аўстраліі і Новай Зеландыі, то бок гімн гучаў цэлыя суткі.

Дзяўчына Лінда прыйшла на мерапрыемства са сваёй маці.
Лінда: “Мы толькі нядаўна даведаліся, што ў нас ёсць літоўскія карані, і вось прыйшлі, каб неяк уліцца. Вырашылі паспрабаваць, ніколі ў жыцці гімна не спявала. Гэта прыемна!”.
Старшыня “Беларускай суполкі літоўцаў” Віталія Калеснікава кажа, што падобнае мерапрыемства адбываецца ўжо другі год. Яна падзяліся сваімі пачуццямі з Еўрарадыё.
Віталія Калеснікава: “Гэтая ідэя спадабалася літоўцам па ўсім свеце, і мы таксама падтрымалі! Адчуванні вельмі прыемныя, гэта варожыць. Чуецца повязь з радзімай, такі прыемны поклік”.
Літоўцы з розных краін робяць фота і відэа спявання гімна і размяшчаюць на спецыяльным сайце. Тады кожны можна паглядзець на сваіх суродзічаў з розных краін свету і адчуць нацыянальную лучнасць.