Беларускія лёгкаатлеткі заваявалі "бронзу" на чэмпіянаце Еўропы

Трэцяе месца заваявалі беларускія лёгкаатлеткі на чэмпіянаце Еўропы, які прайшоў у Італіі, у эстафеце 4х400 метраў. На "бронзу" прабеглі Алена Кіевіч, Кацярына Бобрык, Ганна Ташпулатава і Кацярына Мішына.
"Золата" заваявалі расіянкі, а "срэбра" - у каманды Вялікабрытаніі, інфармуе БЕЛТА.

Адзначым, што ў складзе беларускай каманды не было яе лідэраў, якія рыхтуюцца па сваіх планах. У выніку, у камандным заліку беларусы разам са славакамі паказалі найгоршыя вынікі - падзялілі 21 і 22 месцы.