Беларускія міністры прыйшлі на працу пехатою

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Лявонцій Харужык, а таксама ўсё кіраўніцтва міністэрства прыйшлі на працу сёння пехатою. Менавіта гэтае ведамcтва ініцыявала правядзенне ў Беларусі "Дня без аўтамабіля", нагадвае "Інтэрфакс". Ініцыятыву Мінпрыроды падтрымалі міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў, а таксама генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Дарэчы, у Беларусі налічваецца каля 2,8 млн машын і матацыклаў, і гэтая лічба штогод павялічваецца на 3-4%. У Мінску зарэгістравана амаль 470 тысяч аўтамабіляў.