Беларускія музыкі разважаюць пра сямейны гвалт
Учора адбылася прэзентацыя мультымедыйнага дыска беларускіх музыкаў «Выключ гвалт у сям'і», распачаты ў межах інфармацыйнай кампаніі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі. Сярод музыкаў, якія далучыліся да кампаніі, накіраванай на прафілактыку гвалту ў сям'і, і чые песні і разважанні прадстаўленыя на плытцы, – Аляксей Шадзько (гурт «Сястра»), Алекс Набееў («Атлантыка»), Філіп («Драм Экстазі»), Каця Пытлева («Клёндайк»), Вера (гурт «Чэры Вата»), Руся («Індыга»), Лайтсаўнд і Зміцер Вайцюшкевіч.
Як расказала Еўрарадыё Таццяна Гаплічнік, каардынатар праграм Фонду ААН у сферы народанасельніцтва ў Беларусі, такі супольны музычны праект вельмі важны, таму што адна справа – агульная інфармацыя пра праблему, іншая – калі пра гэта расказваюць людзі, чыю музыку ты слухаеш:
«З моладдзю трэба размаўляць на іх мове, а ў гэтым плане музыка – універсальная мова. Тады мы сабралі каманду маладых, крыху рокава-арыентаваных музыкаў і прапанавалі ім удзел у такім некамерцыйным праекце. Яны згадзіліся.
Аднак проста музыка – гэта яшчэ не тое, што трэба. А калі ёсць яшчэ разважанні саміх музыкаў – гэта вельмі важна. Атрымалася такая размова аб узаемаадносінах у сем'ях саміх музыкаў, таму што амаль у кожнага ёсць ужо свая сям'я. Атрымаўся такі асабісты вопыт.
Нам падалося, што гэта будзе цікава маладым людзям. Да таго ж, чуць пра праблемы сямейнага гвалту ад сваіх куміраў, ад людзей, чыю музыку ты слухаеш, – гэта вельмі важна».
Плытка выпушчаная з дапамогай кампаніі West Records і будзе распаўсюджвацца бясплатна ў сетцы музычных крамаў «Містэрыя гуку», а таксама ў гіпермаркетах «Гіпа».
Зміцер Траўчук, "Еўрапейскае радыё для Беларусі"