Беларускія мытнікі перахапілі камень, які па пошце адправілі ў Ізраіль
Гэта быў уваравіт, які адносіцца да паўкаштоўных камянёў. Вывозіць яго за мяжу для асабістага карыстання нельга.
Беларускія мытнікі перахапілі рэдкі камень, які па пошце адправілі ў Ізраіль. Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні высветлілі, што гэта ўваравіт, які адносіцца да паўкаштоўных камянёў. Вывозіць яго за межы тэрыторыі Мытнага саюза для асабістага карыстання нельга. Аднак уваравітамі актыўна цікавяцца калекцыянеры. Дарэчы, у мытнай дэкларацыі адпраўшчык напісаў, што гэта "ўзор горнай пароды", інфармуе БЕЛТА.
Камень важыць 64 грамы. Каштуе ён каля 5 мільёнаў рублёў. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс.
Здымак з архіву. Фота: wikimedia.org