Беларускія мытнікі: Расія не выконвае абавязанні па пастаўках нафты
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі выступіў з адмысловай заявай для прэсы. Яна прысвечаная бязмытным пастаўкам расійскай нафты ў Беларусь. У дакуменце паведамляецца, што Мытны камітэт Беларусі правёў перамовы з Федэральнай мытнай службай Расіі ды прапанаваў варыянты, каб спрасціць працэдуры перамяшчэння нафты і нафтапрадуктаў. Аднак, гаворыцца ў заяве, "Федэральная мытная служба Расійскай Федэрацыі, спасылаючыся на адсутнасць прамых указанняў і на тое, што адказнымі за рэалізацыю Дамовы паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь пра меры па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў вызначаныя Мінэнерга і Мінэканамразвіцця, ухілілася ад правядзення перамоваў па гэтым пытанні".
Мытны камітэт Беларусі гэтую сітуацыю ацаніў як невыкананне расійскім бокам, узятых на сябе абавязанняў па бязмытных пастаўках нафты.
Мытны камітэт Беларусі гэтую сітуацыю ацаніў як невыкананне расійскім бокам, узятых на сябе абавязанняў па бязмытных пастаўках нафты.