Беларускія памежнікі "адкапалі" пад чамаданамі 18-гадовую ўкраінку
Легкавік затрымалі брэсцкія памежнікі на ўкраінска-беларускай мяжы. На яго заднім сядзенні пад багажом хавалася 18-гадовая ўкраінка. Як паведамляе "Интерфакс", дзяўчына патлумачыла свае дзеянні жаданнем патрапіць у Маскву, дзе яе чакае тэрміновая праца. А паколькі яна нядаўна выйшла замуж, памяняць пашпарт яшчэ не паспела.
Украінцы, якую дэпартавалі на радзіму, на год забаранілі наведваць Беларусь, а кіроўцу аўтамабіля за садзейнічанне ў спробе парушэння мяжы пакаралі штрафам у памеры 250 долараў.
Украінцы, якую дэпартавалі на радзіму, на год забаранілі наведваць Беларусь, а кіроўцу аўтамабіля за садзейнічанне ў спробе парушэння мяжы пакаралі штрафам у памеры 250 долараў.