Беларускія памежнікі правяралі літоўскага консула?

Беларускія памежнікі некалькі гадзінаў правяралі літоўскага консула Артураса Шыланскаса. Пра гэта сёння паведаміў сайт delfi.lt. Паводле адных звестак, гэта адбылося тыдзень таму, паводле іншых - 21 ліпеня. Нягледзячы на наяўнасць дыпламатычнага пашпарту, памежнікі настойвалі на неабходнасці правядзення працэдуры праверкі. У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі  гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.

"У мяне ніякай інфармацыі на гэты конт няма, я не магу нічога пракаментаваць",
- кажа супрацоўнік прэс-службы.

Аднак, паводле інфармацыі delfi.lt, Літва выказала пратэст у сувязі з гэтай падзеяй, але беларускі бок дагэтуль адказу не даў.