Беларускія прыгажуні перамаглі на конкурсе “Міс Бесарабія”
На конкурсе прыгыжосці, які праходзіў ва ўкраінскім горадзе Балград, тытул "Міні-міс Бесарабія" заваявала дзевяцігадовая жыхарка Наваполацка Насця Селіванава. Пра гэта паведаміла дырэктар Беларускага дзіцячага нацыянальнага фэсту
"Міні-міс Беларусь", кіраўнік беларускай дэлегацыі Святлана Выдранкова.
Па яе словах, удзельніцамі былі дзяўчаты ад 6 да 12 гадоў.
Прыехалі яны з Беларусі, Украіны, Балгарыі, Румыніі, Турцыі, Польшчы і іншых краін. У гэты жа час праходзіў конкурс "Інтэр-міс Бесарабія" сярод дзяўчат ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў. Карону ў гэтым конкурсе заваявала таксама беларуская ўдзельніца - 15-гадовая Яна Выдранкова.
БЕЛТА