Беларускія селекцыянеры выводзяць айчынныя гатункі зерневай кукурузы

Беларускія паслядоўнікі Мічурына вядуць працы па вывядзенні хуткаспелых гатункаў кукурузы зерневага напрамку для вырошчвання на тэрыторыі краіны. Пра гэта са спасылкай на ананімную крыніцу ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі піша расійская газета “Крестьянские ведомости”. У цяперашні час праводзяцца інтэнсіўныя выпрабаванні гатункаў, ствараюцца хуткаспелыя гібрыды.

Пакуль жа ў Беларусі вырабляецца толькі насенне сіласнай кукурузы. Насенне кукурузы на збожжа ў краіну імпартуецца.