Беларускія таэквандысты прывезлі "золата" з чэмпіянату Еўропы

У Бенідорме (Іспанія) завяршыліся 15-ы юніёрскі і 24-ы дарослы кантынентальныя чэмпіянаты па таэквандо па версіі ITF. Нашую краіну на іх прадстаўлялі тры спартоўцы Беларускага грамадскага аб'яднання таэквандо, паведамляе сайт "Беларускія навіны". У юніёрскім турніры (14-17 гадоў) змагаліся два спартоўцы з Віцебску: прызёр першынства краіны Сяргей Зязюлін (вагавая катэгорыя больш за 70 кг) і Сяргей Жураў (да 63 кг). С.Зязюлін заслужана заваяваў "золата" у спецыяльнай тэхніцы, упэўнена абышоўшы Адольфа Коліна з Нямеччыны і Рамана Кудашова з Расіі.

У спарынгу ў старэйшай узроставай катэгорыі (старэй за 17 гадоў) удзельнічаў двухразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, уладальнік 2-га дана Алег Праневіч (вагавая катэгорыя да 71 кг) са сталічнага клуба "Спарта".