Беларускія тэнісісткі не прайшлі ў асноўную сетку "Уімблдона"

Беларускія тэнісісткі не здолелі прабіцца ў асноўную сетку Уіблдонскага турніра.  19 чэрвеня ў трэцім крузе кваліфікацыі Настасся Якімава (131-е месца ў рэйтынгу) прайграла Стэфані Форэц з Францыі (104-е месца) - 2:6, 1:6, Кацярына Дзегалевіч (181-е) саступіла чэшцы Зузане Андрашкавай (186-е) - 3:6, 2:6, а Таццяна Пучак (153-е) - італьянцы Марыі-Алене Камерын (140-е) - 7:6, 3:6, 5:7.

БелаПАН