Беларускія тэнісісты датэрмінова выйгралі ў каманды Грузіі
Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе захавала месца ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. У паядынку з камандай Грузіі наша зборная атрымала датэрміновую перамогу.
Сёння на корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе ў Мінску Максім Мірны і Сяргей Бетаў перамаглі Іраклі Лабадзэ і Ладо Чыхладзэ. Першы сэт беларусы выйгралі 6:3. У другім пры ліку 2:0 на карысць гаспадароў Лабадзэ папрасіў запрасіць лекара. Трэці гейм, у якім падаваў Лабадзэ, грузіны таксама саступілі і адмовіліся ад далейшай барацьбы. Агульны лік матчу стаў 3:0 на карысць Беларусі.
Астатнія два матчы ўжо не будуць мець турнірнага значэння.
Нагадаем, 19 верасня лідэр нашай каманды Ўладзімір Ігнацік выйграў у Ладо Чыхладзэ — 6:3, 6:2, 6:4, а наступным днём Андрэй Каратчэня перамог Іраклі Лабадзэ — 7:6 (7:5), 3:6, 2:6, 7:5, 6:3. Гульні ўвесь час пераносіліся з-за дажджу. У нядзелю парная сустрэча пачалася са спазненнем на гадзіну з-за неабходнасці прасушкі корта.
БелаПАН