Беларускія турысты не могуць вылецець з Таіланда
50 беларускіх турыстаў не могуць выляцець з Таіланда, паведамляе тэлеканал АНТ. З-за перагрузкі аэрапорта Утапао авіярэйс адкладзены на няпэўны час. Нагадаем, што па-ранейшаму не працуюць два галоўныя аэрапорты Бангкока, захопленыя прыхільнікамі апазіцыі. З Таіланда не могуць выляцець больш 100 тысяч турыстаў з усяго свету. Адзіны пакуль яшчэ не зачынены аэрапорт Утапао не спраўляецца з вялікім наплывам пасажыраў.
Па звестках таіландскага ўраду, калі аэрапорты будуць і далей працаваць у такім рэжыме, то на адпраўку ўсіх пасажыраў спатрэбіцца больш за месяц.
Тым не менш, пакуль няма паведамленняў аб адмене авіярэйсу з Мінску — 1 снежня на тайскія курорты павінна выляцець яшчэ адна група беларускіх турыстаў.