Беларускія ўлады просяць вызваліць затрыманага ў Тайландзе лётчыка
Пасольства Беларусі ў В'етнаме накіравала Тайланду афіцыйную ноту-прашэнне аб вызваленні пад залог беларускага грамадзяніна — члена экіпажа затрыманага ў гэтай краіне самалёта Іл-76. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, заявіла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі Марыя Ваньшына. Нагадаем, Іл-76, зарэгістраваны ў Грузіі, амаль з 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зенітна-ракетнымі комплексамі, быў затрыманы 11 снежня ў Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі. Былі затрыманыя пяць членаў экіпажа — чатыры грамадзяніны Казахстана і грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў 1955 года нараджэння, які працаваў бортінжынерам.
Экіпажу выстаўлена абвінавачанне ў нелегальнай транспарціроўцы зброі і даванні непраўдзівай інфармацыі ўладам Тайланда адносна характару грузу. За гэта, паводле тайскіх законаў, лётчыкам пагражае пажыццёвы турэмны тэрмін. Члены экіпажа сцвярджаюць, што не ведалі аб характары грузу. Паводле іх слоў, яны перавозілі абсталяванне для бурэння нафтавых свідравін.
Паводле слоў Ваньшынай, беларускае МЗС звяртаецца з настойлівай просьбай да прадстаўнікоў СМІ з максімальнай далікатнасцю і адказнасцю падыходзіць да асвятлення сітуацыі вакол экіпажа, інфармуе БелаПАН.