Беларускія весляры папоўнілі скарбонку золатам і срэбрам

Скарбонка зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы на байдарках і каноэ папоўнілася яшчэ дзвюмя ўзнагародамі. На дыстанцыі 500 метраў дуэт канаістаў, браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы паказалі ў фінале найлепшы час, апярэдзіўшы расійскую пару.

Іх калегі "байдарачнікі" Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў на 500 метрах фінішавалі другімі. Толькі 5 сотых не хапіла Аляксандру Жукоўскаму (каноэ-"адзіночка”) да бронзы на паўкіламетровай дыстанцыі.

“Прэсбол”