Беларускія выратавальнікі будуць вучыцца ліквідаваць аварыі на АЭС

Пераймаць досвед ліквідацыі надзвычайных здарэнняў на АЭСсупрацоўнікі беларускага Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будуць у сваіх расійскіх калег. Гэтую праграму планавалася распачаць яшчэ ў 2009 годзе, падчас сумеснай бедаруска-расійскай Калегіі кіраўніцтваў МНС. Распавядае першы намеснік міністра Валянцін Карпіцкі: Валянцін Карпіцкі: “Планавалася правядзення Калегіі з правядзеннем канкрэінага вучэння на Смаленскай атамнай станцыі. З улікам таго, што ў Беларусі будзе будавацца атамная станцыя, напрацоўваем гэтыя пытанні і расійскі ў абароне і гатоўнасці да ліквідацыі надзвычайных сітуацый, звязаных з атамнай станцыяй, планавалася вывучаць падчас правядзення Калегіі”.

Па словах першага намесніка міністра, Калегія і вучэнні былі адмененыя па ініцыятыве расійскіх выратавальнікаў. Але зараз вядуцца перамовы з расійскім МНС наконт новых тэрмінаў правядзення Калегіі і вучэнняў на Смаленскай АЭС.