Беларускія выратавальнікі прыбылі ў Расію

Калона выратавальнай спецтэхнікі з Беларусі зранку 7 жніўня прыбыла ў Разанскую вобласць Расіі.  Як інфармуе БЕЛТА, нашых выратавальнікаў размясцілі на турбазе "Мяшчора" за 80 км ад Разані. Сёння будуць вызначаныя напрамкі працы і задачы, якія належыць выканаць зборнаму атраду МНС Беларусі. Пры неабходнасці беларускіх выратавальнікаў могуць перакінуць у іншыя раёны Расіі.

Выратаваьлніцкі верталёт Мі-8, які таксама накіраваны для дапамогі ў гашэнні лясных і тарфяных пажараў у Расіі, пакуль застаецца на аэрадроме "Раменскае" ў Падмаскоўі. Ён не можа вылецець з-за неспрыяльных умоваў надвор'я.