Беларускую чэмпіёнку злавілі на допінгу

Месяц таму на чэмпіянаце свету сярод юніёрак беларуска Кацярына Арцюх перамагла на дыстанцыі 400 метраў з бар'ерамі. І вось цяпер, як піша "Прессбол", стала вядома, што яе допінг-проба "A", узятая пасля спаборніцтваў, дала станоўчы вынік. Пакуль невядома, ці будуць спартоўка і яе трэнер Канстанцін Цвердахлеб настойваць на ўскрыцці пробы "B". Аднак сваю віну яны адмаўляюць.