"Беларуснафта": Венесуэльскі праект за два гады прынёс 52 мільёны долараў
Венесуэльскія нафтавыя праекты за два гады папоўнілі бюджэт Беларусі на 52 млн долараў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар "Беларуснафты" Аляксандр Ляхаў на IV Усебеларускім народным зборы, перадае БЕЛТА. Аляксандр Ляхаў назваў выхад на міжнародны рынак найважнейшай падзеяй мінулага пяцігоддзя для калектыва беларускіх нафтавікоў.