Беларусы чакаюць з Расіі інфармацыю пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій
Беларускія грамадскія актывісты просяць праваабаронцаў Расіі прадаставіць інфармацыю пра лёс землякоў, якія загінулі ў ГУЛАГу. Адпаведныя лісты былі дасланыя ў Маскву, Свярдлоўскую вобласць і Карэлію. Іх падпісалі сябры грамадскага аргкамітэта па ўшанаванню памяці ахвяр
сталінізма акадэмік Радзім Гарэцкі, гісторыкі Ігар Кузняцоў і Анатоль
Валаховіч, пісьменнікі Васіль Якавенка і Алена Кобец-Філімонава.
Яны адзначаюць, што з улікам неаднаразовых дэпартацый беларусаў у расійскае Запаляр’е і Сібір агульная лічба ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі перавысіла 1,5 мільёна чалавек.
БелаПАН
Яны адзначаюць, што з улікам неаднаразовых дэпартацый беларусаў у расійскае Запаляр’е і Сібір агульная лічба ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі перавысіла 1,5 мільёна чалавек.
БелаПАН