Беларусы, эвакуяваныя з сектара Газа, вярнуліся на радзіму

Эвакуяваныя з сектара Газа грамадзянка Беларусі Аляксандра Эйныш, яе муж Насер Махдзі і двое іх дзяцей Нура і Наід 10 ліпеня прыбылі ў Маскву. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Расіі. Эйныш і яе дзеці з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, муж жанчыны - грамадзянін Палесцінскай аўтаноміі.

Сёння раніцай яны прыехалі цягніком з Масквы ў Оршу, дзе жывуць іх сваякі. Нагадаем, 9 ліпеня з сектара Газа была эвакуяваная група расіян і грамадзян краін СНД.

Пасля праходжання праз кантрольна-прапускны пункт "Эрэц" бежанцы былі дастаўлены ў Аман (Іарданыя), адкуль іх забраў самалёт расійскіх ратавальнікаў.

БелаПАН