Беларусы пабудуюць аграгарадкі ў трох штатах Венесуэлы

Група беларускіх архітэктараў наведала Венесуэлу. Яны займаюцца праектаваннем аграгарадкоў на месцы венесуэльскіх сельскагаспадарчых кааператываў і мікракамунаў. Другі этап гэтай працы мусіць быць закончаны да чэрвеня, інфармуе БЕЛТА. Архітэктары не толькі сустракаліся з губернатарам аднаго са штатаў і прадстаўнікамі міністэрстваў, але і знаёміліся з ландшафтам мясцовасці. Адзначым, што будаўніцтва беларускіх аграгарадкоў запланаванае ў трох штатах Венесуэлы і часткова яно ўжо зацверджана венесуэльскім урадам.