Беларусы пішуць у кнігі скаргаў, але — безвынікова
Кожны пяты жыхар Беларусі карыстаўся кнігай заўваг і прапановаў. Пра гэта кажуць вынікі сацыялагічнага маніторынгу, зладжанага інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта ў красавіку-траўні 2009 года. Як інфармуе БЕЛТА, практычна кожны трэці рэспандэнт (35,4%) лічыць, што запісы ў кнізе скаргаў істотна дапамагаюць вырашыць праблему. Але кожны чацвёрты (24,8%) мяркуе, што дапамога ад кнігі скаргаў нязначная. А кожны шосты ўдзельнік апытання (16,3%) і ўвогуле сцвярджае, што ўвядзенне кнігі заўваг і прапановаў не дапамагае ў рашэнні існых праблем.
Сярод асноўных недахопаў, з якімі даводзілася сутыкацца пры карыстанні кнігай скаргаў, было адзначана, што кніга не выдавалася па першым патрабаванні, не паступала інфармацыя аб прынятых мерах, не было рэакцыі на выкладзеныя заўвагі ды прапановы.