Беларусы спрабавалі атрымаць у Маскве 16,8 млн еўра па падробленым чэку

У Маскве затрыманыя двое грамадзян Беларусі і іх суўдзельнік — грамадзянін Расіі, юрыст ЗАТ "Кампанія "Дэфакта". Махляры, як паведамляе РБК, мелі падроблены чэк банка Societe Generale на суму 16 млн 812 тыс. еўра, а таксама даверанасць на права распараджэння гэтым чэкам ад імя ўладальніцы, грамадзянкі Францыі. Беларусаў затрымалі ў памяшканні "Дыл-банку" пасля прад'яўлення пісьмовага патрабавання пералічыць згаданую суму на адмыслова адкрыты разліковы рахунак. Іх суўдзельніка высветлілі падчас далейшых аператыўна-следчых мерапрыемстваў.

Цяпер супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць іншых чальцоў злачыннай групоўкі.